Праект «Дбаю» — гэта гарадскі рэстаран і пляцоўка для івэнтаў. 70% чыстага прыбытку будуць накіроўвацца на падтрымку гарадскіх праектаў ды ініцыятываў. Астатнія 30% — прафесійным рэстаратарам, якія адказваюць за камерцыйную паспяховасць праекта.
Стваральнікамі і стваральніцамі праекта стануць 350 сацыяльна актыўных людзей горада, якія публічна падтрымаюць праект аднолькавымі ўнёскамі ў эквіваленце 1000 даляраў.
Потым менавіта гэтыя людзі рэгулярна будуць вызначаць, якія ідэі і гарадскія праекты будуць падтрыманыя.
(заснавальнікі)
Падтрымаць праект можа любы чалавек, якому споўнілася 18 гадоў і які стала пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Запоўніце форму і цягам 72 гадзін атрымайце зваротную сувязь.
Усе заснавальнікі ды заснавальніцы праекта становяцца прыхільнікамі Сацыяльна-інфармацыйнай установы па падтрымцы праектаў у сферы гарадскога развіцця «Дбаю».
За агульны менеджмент праекта, збор заснавальнікаў ды заснавальніц і камунікацыю паміж імі адказвае Установа «Дбаю». Паспяховасць функцыянавання і прыбытковасць гарадскога рэстарана забяспечваюць прафесійныя рэстаратары.
Мы шчыра радыя бачыць новых людзей у камандзе заснавальнікаў ды заснавальніц «Дбаю», радыя, што нашыя каштоўнасці супадаюць і мы разам будзем спрыяць пазітыўным зменам у Мінску, будзем адказнымі гаспадарамі ў сваім горадзе.
Пасля ўхвалення вашай запоўненай анкеты і поўнай аплаты беззваротнага ўнёску ў эквіваленце 1000 даляраў вы становіцеся прыхільнікам/прыхільніцай Сацыяльна-інфармацыйнай установы па падтрымцы праектаў у сферы гарадскога развіцця «Дбаю» і паўнавартасным/паўнавартаснай удзельнікам/удзельніцай праекта.
Мы натхніліся ўжо існуючымі праектамі Urban Space 100 ў Івана-Франкоўску, Urban Space 500 у Кіеве, 4City у Адэсе і Vmeste у Маскве. Мы ўпэўненыя, што і ў Мінску ёсць актыўныя людзі, зацікаўленыя ў развіцці зручнай гарадской прасторы.
Усе заснавальнікі ды заснавальніцы праекта становяцца прыхільнікамі ды прыхільніцамі Сацыяльна-інфармацыйнай установы па падтрымцы праектаў у сферы гарадскога развіцця «Дбаю». Свой унёсак у эквіваленце 1000 даляраў удзельнікі пералічваюць па дамове дабраахвотнага ахвяравання.
Менавіта Установа «Дбаю» з’яўляецца адзіным заснавальнікам Таварыства з абмежаванай адказнасцю, якое будзе весці дзейнасць рэстарана і івэнт-пляцоўкі. Бізнес-партнёры (прафесійныя рэстаратары) па Дамове на запуск, а пасля па Дамове на кіраванне рэстаранам адказваюць за паспяховасць функцыянавання і прыбытковасць праекта.
Адпаведна нашаму бізнес-плану «Дбаю» будзе зарабляць на гарадскія праекты ад 10 да 20 тыс. беларускіх рублёў у месяц ці ад 30 да 60 тыс. у квартал. Гэта тычыцца рэстарана і пляцоўкі для івэнтаў.
Меншыя сумы не зусім мэтазгодныя для такога праекта, большыя — ужо цяжэй зарабіць у рэстараннай сферы.
Мы плануем даваць памяшканне пад мерапрыемствы гасцей і праводзіць уласныя, што, спадзяемся, разнастаіць культурнае жыццё Мінска.
А таксама працуем над дадатковымі варыянтамі камерцыялізацыі, каб зарабляць на гарадскія праекты яшчэ больш. Разглядаем варыянты крамы экалагічных тавараў, каворкінг і іншыя опцыі і адкрытыя да супрацы і партнёрства. Калі ў вас ёсць ідэі і прапановы — смела пішыце нам на адрас dbajuby@gmail.com
Падаць свой праект на фінансаванне зможа кожны/кожная, запоўніўшы форму на гэтым сайце, якая з’явіцца пазней.
«Дбаю» пазіцыянуецца як апалітычны і свецкі. Тэмы рэлігіі і палітыкі тут не падымаюцца, такія праекты не будуць падтрыманыя.
Не маюць шанец быць падтрыманымі камерцыйныя праекты. Але мы за ўстойлівыя формы ініцыятыў, з гэтай нагоды будзем дужа радыя бачыць сярод заявак праекты, звязаныя з сацыяльным прадпрымальніцтвам.
Плануецца, што кожны квартал 350 заснавальнікаў «Дбаю» будуць разглядаць атрыманыя заяўкі і абіраць агульным галасаваннем тыя, што будуць падтрыманыя ў справаздачным перыядзе і ў межах грошай, якія зарабіў для такіх ініцыятыў сам «Дбаю».
Права голасу на агульных сходах прыхільнікаў маюць толькі заснавальнікі.
Быць падтрыманымі маюць шанец усе пададзеныя гарадскія ініцыятывы ды праекты, ад дробных да вялікіх. Ніякіх абмежаванняў па тэмах, галоўнае — карысць і развіццё гораду.
Інфармацыя пра тое, якія праекты былі падтрыманыя і на якую суму, будзе размяшчацца на гэтым сайце.
Праект «Дбаю» — сацыяльны бізнес, які зарабляе на падтрымку гарадскіх праектаў ды ініцыятываў. Вяртанне ўкладзеных сродкаў заснавальнікам ды заснавальніцам не прадугледжана.
Падтрымаўшы «Дбаю» аднойчы, кожны заснавальнік ды заснавальніца атрымлівае магчымасць штоквартальна абіраць, якія праекты будуць падтрыманы значна большымі сумамі, чым першапачатковы ўнёсак. Гэты праект дазваляе маштабаваць укладанні ў Мінск і яго інфраструктуру. Усе заснавальнікі ды заснавальніцы праекта становяцца сааўтарамі пазітыўных зменаў у горадзе.
Толькі заснавальнікі ды заснавальніцы маюць права голасу на агульных сходах прыхільнікаў Установы «Дбаю» і права быць абранымі ў Праўленне – калегіяльны орган кіравання Установы, які ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасці «Дбаю».
Толькі заснавальнікі ды заснавальніцы маюць права знаёміцца з нарматыўнымі, уліковымі, справаздачнымі, фінансавымі і іншымі дакументамі і матэрыяламі Установы «Дбаю», рэстарана і пляцоўкі для івэнтаў, задаваць пытанні і атрымліваць адказы ад Праўлення аб яго дзейнасці і дзейнасці Установы ў цэлым.
Толькі заснавальнікі ды заснавальніцы атрымліваюць доступ да праактыўнай супольнасці прыхільнікаў «Дбаю», якім не ўсё адно, як развіваецца Мінск.
Пакуль не гатовыя стаць заснавальнікам/заснавальніцай праекта, але хочаце дапамагаць справай? Тады смела пішыце арганізатарам на e-mail: dbajuby@gmail.com, мы дужа радыя новым удзельнікам/удзельніцам у камандзе валанцёраў ды партнёраў.
Зараз нам патрэбны: