28 студзеня ў 18:30 у культурным цэнтры Корпус 8 па адрасе пр-т Машэрава 9/8 Гарадскі праект «Дбаю» збірае людзей, якія любяць Мінск, гатовыя яго паляпшаць і хочуць даведацца пра ўнікальны для Беларусі фармат сацыяльнага бізнесу.
Уваход вольны, але каб заставацца з намі на сувязі, просім прайсці рэгістрацыю.
На івэнце пройдзе прэзентацыя праекта і на зручныя і нязручныя пытанні прысутных адкажуць арганізатары, бізнес-партнёры і першыя заснавальнікі праекта.
Мы рыхтуемся да адкрытага публічнага дыялогу.
Спікеры:
- Марына Штрахава, менеджэрка сацыяльных праектаў
- Адарка Шут, PR & Event manager
- Антон Неміровіч, брэнд-шэф і саўладальнік LeGosse Cafe (Мінск)
- Аляксандр Гаўрыш, кіруючы партнёр LeGosse Cafe (Мінск)
- Максім Пучынскі, гарадскі актывіст, Мінскае роварнае таварыства
- Дар’я Жук, кіруючы партнёр COBALT, Беларусь
- Дар’я Гайдучык, юрыст COBALT, Беларусь
Праграма:
18:30-19:00 — збор гасцей, праца фотазоны, нефармальная камунікацыя і знаёмства;
19:00 — прэзентацыя праекта;
19:30 — адказы на пытанні па праекце;
20:30 — нефармальная камунікацыя.
Чакаем вашыя пытанні ў Slido.com пад #dbaju1 або па прамой спасылцы https://app.sli.do/event/nbqvfamk.
Вам падабаецца, як мяняецца Мінск?
Шпацыруючы па цэнтральных вуліцах або спальных раёнах часта заўважаеце тое, што хацелася б змяніць або палепшыць, проста зрабіць інакш?
А ці прыходзілі вам думкі, што самі гараджане могуць змяніць прастору, якая іх акружае?
Сабрацца, абмеркаваць ідэі і ажыццявіць лепшыя, таму што ў горадзе працуе бізнес, які зарабляе на такія праекты ды ініцыятывы?
- Мінск зручны для жыцця
- Мінск прыязны да ўсіх сацыяльных груп
- Мінск зялёны ды экалагічны
- Мінск лямпавы і душэўны
Упэўнены, у вас ёсць свае пункты, якія пакуль так і засталіся на паперы ці ў памяці жорсткага дыска.
Гарадскі праект «Дбаю» стварае супольнасць з 350 неабыякавых людзей, якія разам змогуць змяніць Мінск. Далучыцца можа кожны.
Праект адкрывае гарадскі рэстаран і пляцоўку для івэнтаў. 70% чыстага прыбытку будуць накіроўвацца на падтрымку крутых гарадскіх некамерцыйных праектаў ды ініцыятываў.
Якіх менавіта? Вырашаць заснавальнікам ды заснавальніцам «Дбаю», якіх будзе 350 чалавек, і да гэтай супольнасці яшчэ можна далучыцца, публічна падтрымаўшы праект сумай, эквівалентнай 1000 даляраў.
Мы не чакаем, пакуль Мінск зменіцца, мы дбаем пра яго ўжо сёння.