Гарадскі праект «Дбаю» праводзіць адкрыты тэндэр на распрацоўку дызайн-праекта будучага рэстарана і івэнт-пляцоўкі, а таксама шукае партнёраў па будаўнічых працах ды матэрыялах.
Хочаце стаць аўтарам дызайну інтэр’еру ўнікальнага для Беларусі гарадскога рэстарана і івэнт-пляцоўкі?
Вам блізкія каштоўнасці праекта, і вы разумееце, што сучасныя гарадскія прасторы ў Мінску павінны быць фізічна даступныя, экалагічныя і зялёныя, прадуманыя да дробязяў, бо ў дызайне дробязяў не бывае?
Тады мы радыя запрасіць вас да ўдзелу ў тэндэры на распрацоўку дызайн-праекта «Дбаю».
Пра памяшканне
- Цэнтр горада, у пешай даступнасці ад метро
- Метраж – 192 метра, 1-ы паверх, 2 ўваходы
- Пасадка – 100-120 чалавек
- Будынак 1960-га года пабудовы
- Матэрыял сцен – цэгла, панарамнае шкленне
- Вышыня столяў – 7 метраў
Тэрміны і ўмовы
Тэхнічную дакументацыю і падрабязны брыф каманда «Дбаю» дасылае па запыце на пошту dbajuby@gmail.com.
Прыём заявак адкрыты да 10 лютага 2020 года. У заяўцы трэба пазначыць арыентыровачны кошт распрацоўкі дызайну за 1 м кв, прыкласці партфоліо рэалізаваных праектаў і даць першыя скетчы прапанаваных ідэй.
Тэндэр праводзіцца па цане і крэатыўнасці канцэпцыі.
Тэрміны распрацоўкі гатовага дызайн-праекту – 1 траўня 2020 года.
Зробім добры дызайн для важнага мінскага праекта разам?

Супраца з праектам «Дбаю»
Гарадскі праект «Дбаю» адкрыты да супрацы ды партнёрства. Гатовы рэстаран і пляцоўка для івэнтаў змогуць стаць жывым рэкламным носьбітам прадукцыі кампаній, якім блізкія каштоўнасці праекта, і якія хочуць стаць часткай інавацыйнага сацыяльнага бізнесу ў Мінску.
Сёння мы шукаем наступных партнёраў:
- па будаўнічых, праекціровачных ды аздобных працах;
- па будаўнічых матэрыялах, мэблі, шкленні, металаканструкцыях;
- па канструкцыях веранд, тэрас, пандусах, антрэсолях, сцэне;
- па абсталяванні, бытавой тэхніцы, посудзе;
- пастаўшчыкоў экалагічных расходнікаў, кампоставых установак, біяраскладальнага посуду;
- пастаўшчыкоў прадуктаў харчавання.
Мы адкрытыя да абмеркавання ўмоў партнёрства і супрацы. Пішыце нам на адрас dbajuby@gmail.com