fbpx

Чаго не хапае сучаснаму Мінску?

Праект «Дбаю» рэалізуецца з мэтай зрабіць Мінск інклюзіўным, экалагічным і камфортным для жыцця гараджан і гасцей сталіцы.

Мы вырашылі спытаць удзельнікаў ды ўдзельніц публічнай прэзентацыі праекта 28 студзеня 2020 года, чаго ім не хапае ў Мінску сёння? Меркаванняў ды ідэй было столькі ж, колькі людзей на мерапрыемстве. Але ўсе прапановы грунтаваліся на жаданні зрабіць Мінск неверагодным месцам для жыцця.

А чаго не хапае менавіта вам?

Гатоўнасць казаць — вялікі крок насустрач зменам. Спадзяемся, што ў хуткім часе дзякуючы «Дбаю» і рэалізаваным ініцыятывам, Мінск стане такім, якім яго хочуць бачыць жыхары і госці сталіцы.

Ўсе змены пачынаюцца з нас саміх.