fbpx

Чаму «‎Дбаю»? Размова з заснавальнікамі ды заснавальніцамі праекта

Нагадваем, што заснавальнікамі ды заснавальніцамі «Дбаю» становяцца сацыяльна-актыўныя людзі горада, якія публічна падтрымліваюць праект аднолькавымі ўнёскамі ў эквіваленце 1000 даляраў, падзяляюць місію і каштоўнасці «Дбаю». У кожнага ўдзельніка ды ўдзельніцы свае матывы, але ўсіх іх аб’ядноўвае агульная мэта: зрабіць Мінск лепшым месцам для жыцця.

У гэтым відэа прапануем вам бліжэй пазнаёміцца з некаторымі з заснавальнікаў ды заснавальніц «Дбаю».

Пра сваю матывацыю ўдзелу ў праекце распавядаюць:

  • Ганна Краўчанка, HR manager;
  • Яўген Харужы, распрацоўшчык ПЗ;
  • Павел Шут, праграміст;
  • Марына Штрахава, менеджарка сацыяльных праектаў.

Вы любіце Мінск і вам хацелася б актыўна яго змяняць, але ў вас няма вольнага часу і ведаў пра рэалізацыю ды ўзгадненне гарадскіх ініцыятыў. «Дбаю» — унікальны праект, які аб’ядноўвае 350 чалавек для стварэння сацыяльнага бізнесу, што будзе пастаянна зарабляць на рэалізацыю гарадскіх ініцыятыў. Менавіта заснавальнікі «Дбаю» будуць выбіраць, якія гарадскія праекты атрымаюць фінансаванне і пачнуць мяняць Мінск да лепшага.

Камон, у шэрагі заснавальнікаў ды заснавальніц праекта «Дбаю»! Запаўняйце форму і пачынайце ўплываць на тое, як змяняецца любімы горад да лепшага.