fbpx

Відэа ў фармаце пытанне-адказ з камандай «Дбаю»

Стаць заснавальнікам, падтрымаць праект і ўкласці 1000 даляраў у яго развіццё — рашэнне сур’ёзнае. Мы гэта разумеем. І хочам даць кожнаму зацікаўленаму ў праекце чалавеку адказы на яго пытанні. Новыя фарматы, ці то бізнес, ці гарадская ініцыятыва, ці інавацыйная тэхналогія, заўсёды выклікаюць зблытаныя пачуцці: у кагосьці захапленне і натхненне, у кагосьці скепсіс, у кагосьці сумневы. Мы хочам, каб вы былі ўпэўненыя ў тым, што вырашаеце падтрымаць.

На публічнай прэзентацыі праекта мы адказвалі на пытанні, якія ўзнікалі ў аўдыторыі. Некаторыя з іх мы чуем даволі часта, іншыя былі нечаканымі, але кожны атрымаў адказ. Усё гэта запісалі і змантавалі ў відэаролік.

Прапаноўваем пазнаёміцца з адказамі на пытанні, якія задавалі ўдзельнікі мерапрыемства:

0:16 – «плюшкі» для заснавальнікаў праекта;
01:35 – валанцёрская дапамога праекту;
02:19 – бізнес-план «Дбаю»;
04:04 – лічба 350;
05:20 – празрыстасць праекта;
06:34 – план «В», калі 350 чалавек не знойдуцца;
08:47 – беззваротныя ўнёскі заснавальнікаў;
09:33 – канцэпцыя рэстарана «Дбаю»;
11:25 – унікальнасць праекта і навошта яго падтрымліваць;
12:18 – партнёрства з украінскім праектам Urban Space;
13:35 – унікальная гандлёвая прапанова «Дбаю»;
15:02 – персанал для «Дбаю»;
16:27 – падтрымка гарадскіх праектаў ды ініцыятыў;
18:32 – занаванне ў рэстаране, інклюзіўнасць ды даступнасць праекта;
19:47 – аўтарства падтрыманых/прафінансаваных праекаў ад «Дбаю»;
21:43 – тэрыторыя дзеянні «Дбаю»;
22:22 – юрыдычная форма праекта.

Спадзяемся, вы знайшлі адказы на свае пытанні. Дадаткова мы праводзім сацыялагічнае даследаванне па праекце, дзе можна пакінуць свае пытанні і парады для каманы арганізатараў. Будзем удзячныя за час, вылучаны на запаўненне кароткай анкеты з 10 пытанняў.

Запрашаем вас далучыцца да супольнасці сацыяльна-актыўных гараджан — заснавальнікаў «Дбаю». Давайце мяняць горад разам!

Тэкст — Ульяна Каваліў.