fbpx

Сацыялагічнае даследаванне

Запрашаем прыняць удзел у кароткай апытанцы па гарадскім праекце «Дбаю». Падзяліцеся з рабочай камандай сваім бачаннем, крытыкай ці парадамі, а таксама пытаннямі па незвычайнай для Мінска грамадзянскай ініцыятыве.

Мы не раз казалі, што «Дбаю» ствараецца пасля вывучэння замежнага досведу падобных праектаў у іншых краінах. Наша каманда праходзіла стажыроўку ва Ўкраіне, камунікавала з актывістамі Urban Space 100 з Івана-Франкоўска, распытвала пра складанасці пры запуску і паспяховых рашэннях.

У нашай PR-стратэгіі, вядома, былі папраўкі на «гэтаБеларусь» і «свой шлях». Цяпер мы актыўна апытваем людзей, зацікаўленых у развіцці праекта, каб лепш зразумець як наша мэтавая аўдыторыя ўспрымае «Дбаю». Будзем радыя вашым каментарам без цэнзуры і эўфемізмаў.

Улучыце, калі ласка, 10 хвілін для запаўнення кароткай анкеты, дапамажыце нам дзейнічаць больш эфектыўна.

Тэкст – Таццяна Жарнасек.

Leave a Reply