Што гэта?
КОТГС – калегіяльны орган тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. То бок, гэта добраахвотнае аб’яднанне гараджан з мэтай паляпшэння сваіх тэрыторый пражывання, падтрымкі ініцыятываў і вырашэння агульных пытанняў, якія патрабуюць зносін з прадстаўнікамі мясцовай улады.
Дзе КОТГСы знаходзяцца і як фармуюцца?
У Мінску налічваецца 128 КОТГСаў на тэрыторыях ЖЭСаў. Іх старшыні і члены камітэта абіраюцца раз у чатыры гады.
На сайтах некаторых адміністрацый ёсць прамыя кантакты такіх лідэраў, напрыклад, у:
Калі вы не знайшлі свой раён у спісе ці зручны канала сувязі з лідэрам свайго КОТГСа, можна схадзіць або патэлефанаваць у ЖЭУ або ў ЖКГ і ўдакладніць кантакты.
Якія пытанні можа вырашыць КОТГС?
Калі санітарны стан вашага пад’езда непрымальна, калі побач з вашым домам увесь час не прыбрана, паркоўкі для аўто і ровараў выклікаюць пытанні, парушаецца рэжым выгулу сабак у дварах, ёсць прапановы па азеляненні тэрыторый – КОТГС ў гэтым можа разабрацца і падкажа, куды звярнуцца, дапаможа скласці і накіраваць запыт. Акрамя таго, актывісты КОТГС бяруць удзел у мерапрыемствах па падтрымцы сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян, у пасяджэннях грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, а таксама могуць арганізаваць розныя мерапрыемствы, напрыклад, свята двара або бясплатны маркет.
Гэты орган актыўна супрацоўнічае з рознымі службамі і арганізацыямі – адміністрацыяй раёна і сацыяльнай службай, жыллёва-камунальнай гаспадаркай і мясцовай школай, грамадскімі арганізацыямі і многімі іншымі.
Ідэя простая: лепш за ўсё аб праблемах раёна ведаюць людзі, якія ў ім жывуць. Таму дзяржава, згодна з законам аб мясцовым кіраванні і самакіраванні, надзяліла КОТГС магчымасцю садзейнічаць вырашэнню пытанняў мясцовага значэння.

З КОТГСамі «Дбаю» дапамагла разабрацца Таццяна Александравіч, старшыня КОТГСа № 81 (Фрунзенскі раён), аўтарка праекта «Эка-сяброўскі пад’езд».
Па яе ініцыятыве ў старым доме сіламі жыхароў былі заменены паштовыя скрыні, акультураны пад’езд і праведзены святы і бясплатны маркет у двары.
Чулі пра КОТГСы раней? Быў досвед узаемадзеяння? Ці ёсць карысць для гараджан і горада? Падзяліцеся сваімі думкамі ў каментарах.
Тэкст — Адарка Шут.