«Вуліца гульняў» для дзяцей і падлеткаў, размаляваныя пад’езды, гамак, альтанкі, якія ратуюць ад спёкі, і анлайн рэпетыцыі спектакля «Дзяды». Гісторыяй свайго двара дзеліцца Таццяна Дзяшкевіч, старшыня дома і КОТОСа 127, Брылевічы.
Як усё пачыналася? Я была ў дэкрэце і мая дачка пачала размалёўваць шпалеры ў кватэры. Я прапанавала ёй намаляваць што-небудзь на лесвічнай пляцоўцы. Спачатку рабіла нарыхтоўкі па сюжэтах, а потым мы разам усе размалёўвалі. У пад’ездзе было 39 дзяцей, і ўсе захацелі далучыцца. Потым падключыліся бацькі. Калі скончыліся сцены ў нашым пад’ездзе, мы пайшлі ў суседні. І так абышлі з фарбай ўсе пад’езды, праўда, толькі першыя паверхі.
Востраў скарбаў Казкі Кветкавая Прыклады размаляваных пад’ездаў. Кожны мае тэматычную назву: Парыж, Японія, Востраў скарбаў, Рамантыка, Кветкавая, Казкі
У 2019 годзе да мяне прыйшла ідэя «вулiцы гульняў». Задумкі для нанясення прыносілі нашыя дзеці, нешта знаходзілі ў інтэрнэце. Бацькі проста дапамаглі з расходнымі матэрыяламі — мы размалявалі плітку ў двары дарожнай фарбай ПФ 115 (фарба павінна быць бяспечнай для вашых дзяцей).
На дапамогу да дзяцей з нашага двара прыйшлі падлеткі з будаўнічага каледжа, з узгадненнем ў адміністрацыі Маскоўскага раёна пытанняў не ўзнікла. Зараз дзеці тут шмат гуляюць.

Потым падобныя «вулiцы гульняў» папрасілі намаляваць яшчэ два двары, і разам з падлеткамі мы ажыццявілі задумкі.

Летам часта вешаем ў двары гамакі і слэк-лайн для дзяцей. У нас стаяць дзве альтанкі, якія мы самі ўсталявалі і актыўна выкарыстоўваем у спякотныя дні. Грошы на адну з іх мы выйгралі на Майстэрні ідэй, арганізаванай Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый. Яшчэ з дапамогай жыхароў мы набылі і ўсталявалі выдатную трэнажорныя пляцоўку з 6 трэнажораў. Бліжэйшым часамі хочам яе дапоўніць, бо гэта самае папулярнае месца ў двары.
Да каронавіруса часта ладзілі святы двара, цяпер онлайн рэпетуем спектакль «Дзяды» — большасць дзяцей з нашага двара вучацца ў школах мастацтваў, танчаць, спяваюць, іграюць на інструментах. Такія актыўнасці дапамагаюць ім пазнаёміцца і знайсці творчую рэалізацыю, а яшчэ паказаць суседзям на святах якія нашы дзеці і падлеткі таленавітыя.
Двор браў удзел у конкурсе «Васільковае марозіва». Жыхары садзілі кветкі васількі. Атрымалі падарункі Летняе свята. Дзеці майструюць «Сцяг двара»

Хочаце падзяліцца гісторыяй свайго двара? Пішыце нам на паштовую скрыню dbajuby@gmail.com або пакідайце прапановы ў каментарах.
Тэкст — Адарка Шут.
Фота — з архіваў Таццяны Дзяшкевіч.