Вы б хацелі, каб Мінск стаў зялёным і экалагічным? А хочаце бачыць наш горад утульным і душэўным, месцамі лямпавым, зручным і камфортным для жыцця для ўсіх сацыяльных груп і нават ведаеце на які горад-мару ён можа быць падобны?
Ці думалі Вы раней, што можна стварыць такі інструмент падтрымкі пазітыўных гарадскіх змяненняў, які не будзе патрабаваць пастаянных укладанняў, і пра тое, што вы самі можаце стаць сааўтарам такіх зменаў? А пра тое, што людзей, якія думаюць з вамі ў адным кірунку ў Мінску шмат?
Прапануем адказаць на некалькі пытанняў нашага анкетавання і зразумець, ці цікавы вам новы фармат гарадскога сацыяльнага праекта.
Ёсць сярод сяброў людзі, якім блізкія каштоўнасці праекта «Дбаю»? Дзяліцеся спасылкай на апытанне.