Зялёныя дахі ў Мінску — а гэта магчыма? Вядома.
«Гарадская ферма Марыс Мар» ў партнёрстве з «Дбаю» распрацоўвае праект зялёнай грамадскай прасторы на даху офіснага будынка ў цэнтры Мінска.
Зараз мы праводзім апытанне, каб лепш зразумець чаканні гараджан і зрабіць такую прастору максімальна зручнай ды функцыянальнай.
Просім нашых чытачоў ды падпісчыкаў адказаць на некалькі пытанняў, падзяліцца сваім меркаваннем, што вы хочаце бачыць у такіх зялёных прасторах, як часта плануеце іх наведваць.
Дэдлайн на запаўненне — 11 красавіка 2021 года.
Ёсць сярод сяброў людзі, якім блізкія каштоўнасці праекта? Дзяліцеся спасылкай на апытанне.